Першапачаткова Максіма затрымалі 12 кастрычніка з-за таго, што ён "радаваўся смерцям расейскіх вайскоўцаў" і "абразіў Лукашэнку". Пазней хлопцу прызначылі суткі, пасля якіх ён напісаў твіт: "адседзеў 40 сутак у ЦІП на Акрэсціна і ні пра што не шкадую. Пазнаёміўся з найлепшымі людзьмі Беларусі"».
Як сцвярджае бок абвінавачання, Аўчарэнка ў красавіку і кастрычніку 2022 года быў прыцягнуты да адказнасці па ч. 1 і ч. 2 арт. 19.10 КаАП за публічную дэманстрацыю з выкарыстаннем сеткі інтэрнет нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі.
Пасля накладання другога адміністрацыйнага спагнання ў лістападзе 2022 года са свайго мабільнага тэлефона Xiaomi RedMi Note 10 зноў размясціў у сацыяльнай сетцы Twitter выяву з нацысцкай сімволікай, які адносіцца да перыяду нацысцкай Германіі (1933-1945 гады). Насамрэч, гэтая сімволіка ставілася да расейскіх вайскоўцаў.





