Максім быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У лістападзе 2021 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Менску. Таксама вядома, што падчас акцыі ён быў затрыманы сілавікамі і жорстка збіты. Максіма прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, вызваліўшы ў зале суда.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.





