13 кастрычніка 2022 года Максіма асудзілі па адміністрацыйным артыкуле за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.
У чэрвені 2023 г. быў асуджаны па крымінальным артыкуле за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Максім перахварэў на энцэфаліт яшчэ ў СІЗА. Былі моцныя ўскладненні. Нейкі час быў нават паралізаваны. Ходзіць з цяжкасцю.

