Максім якраз праходзіць тэрміновую ваенную службу ў вайсковай часці ў Барысаве.
Па матэрыялах абвінавачання , Максім, “дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена ў групе асоб прыкладна з 21 гадзіны 9 жніўня да 1 гадзіны 30 хвілін 10 жніўня 2020 года, “стаяў на праезнай частцы аўтамабільнай дарогі, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту, пляскаў у ладкі, гучна крычаў, свістаў, выкрыкваў розныя лозунгі, пры гэтым адмаўляўся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады”.
У Жлобіне, як сцвярджае следства, у дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года каля 22 гадзін у раёне гарадской плошчы сабраўся агрэсіўна настроены натоўп у колькасці больш за 1000 чалавек.
