Максім быў прызнаны вінаватым у студзені 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту ў Мазыры ў жніўні 2020 года. Па версіі абвінавачання, ён удзельнічаў у счэпцы, кідаў камяні і бутэлькі ў бок супрацоўнікаў міліцыі і паліў пакрышкі. Судовае паседжанне было закрытым па хадайніцтве пацярпелых.
Вызвалены ў красавіку 2022 года ў выніку складання тэрмінаў пакарання па папярэдняй справе і тэрміна, які Максім адбываў у выхаваўчай калоніі.


