15 лістапада 2020 года Максіма затрымалі падчас паслявыбарчай акцыі пратэсту ў Гродне.
3 студзеня 2022 года яго затрымалі зноў. Паводле слоў сілавікоў, яны выйшлі на Максіма праз базу зарэгістраваных у плане «Перамога». На апублікаваным відэа ён «прызнаваўся», што абражаў у інтэрнэце службовых асоб.
У сакавіку таго ж года яго прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах аб абразе Лукашэнкі і абразе прадстаўніка ўлады, за каментары ў сацыяльных сетках.
У жніўні 2023 года Максіма паўторна асудзілі па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады». Вынік гэтага суда невядомы.
Вызвалены 2 лістапада 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.





