Максім быў затрыманы 17 жніўня 2021 года разам з былым амапаўцам Максімам Клімовічам у межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У лістападзе 2021 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



