Маладому чалавеку прад'яўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 342 КК — "актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Па гэтым артыкуле звычайна судзяць шараговых удзельнікаў мірных пратэстных маршаў 2020 года.
Пра Максіма Калоўскага вядома тое, што ён нарадзіўся ў 1995 годзе, у 19 гадоў быў прызваны ў армію і прайшоў тэрміновую службу. Сам хлопец - мастак, захапляўся 3D-мадэляваннем, стварэннем дызайну інтэр'ераў. Пасля войска працаваў у сферы вонкавай рэкламы - быў афарміцелем, спецыялістам па рэкламе, таксама займаўся паліграфіяй.
