Максім, сябра незалежнага прафсаюза ААТ «Гродна Азот», быў затрыманы 10 студзеня 2023 года і пазней асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, якія праходзілі ў Гродне, а таксама за рэпосты ў сацыяльных сетках. Таксама ён нібыта абражаў Лукашэнку ў Telegram-каналах, працаўнікоў органаў улады і міліцыянтаў, пры гэтым перадаючы інфармацыю тэлеканалу «Белсат».
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.




