Паводле версіі следства, у ноч з 21 на 22 студзеня 2022 года Максім разам з Даніілам Мурашкіным сарваў дзяржаўны сцяг каля адной з крамаў у Брэсце: Данііл падсадзіў яго, і Максім зняў сцяг, зламаўшы дрэўка. Сам сцяг яны не пашкодзілі, а занеслі дадому да Максіма. 23 студзеня Максіма затрымалі і змясцілі ў СІЗА.
У красавіку 2022 года Максіма прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Здзек з дзяржаўных сімвалаў», прыгаварыўшы да арышту. На судзе абодва абвінавачаныя адмаўлялі папярэднюю змову.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў красавіку 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




