Намеснік дырэктара Менскага роварнага таварыства. Быў затрыманы 29 лістапада 2022 года на працы, затым яго павезлі на ператрус ў кватэру, дзе былі выняты тэлефон і ноўтбук.
Максім спачатку атрымаў 11 сутак адміністрацыйнага арышту, затым быў пераведзены ў СІЗА па крымінальнай справе.

