Максім з ліпеня 2016 года служыў у Дэпартаменце аховы МУС: быў міліцыянерам-кіроўцам у спецыяльным батальёне, служба якога звязана з аховай дыпламатычных прадстаўніцтваў. У 2019 годзе ён даслужыўся да звання старшага сяржанта міліцыі.
Ён быў затрыманы ў лютым 2025 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", пасля таго як беларускія сілавікі атрымалі доступ да перапісак бота маніторынгавага праекта "Беларускі Гаюн", куды людзі адпраўлялі інфармацыю аб перамяшчэннях расійскіх войскаў.
У кастрычніку 2025 года Максіма прызналі вінаватым і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.







