Да затрымання Максім працаваў у «Еўраторгу».
4 лютага 2022 года яго затрымалі па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Падчас ператрусу сілавікі знайшлі толькі два бранзалеты і фотаздымак на фоне бел-чырвона-белага сцяга, а ў РУУС Максіму прапанавалі самому выбраць артыкул для адміністрацыйнага пратакола. Яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але пасля яго заканчэння не адпусцілі, а перавялі ў СІЗА. Пазней абвінавачанне перакваліфікавалі.
У верасні 2022 года Максіма прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе Лукашэнкі, за ўдзел у спальванні пудзіла, якое выяўляла Лукашэнку. Прадпрыемства «Мінсктранс» прад'явіла асуджаным па гэтай справе пазоў на 15 тысяч беларускіх рублёў — агульную суму на ўсіх.
Вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




