Людміла - жыхарка Крупскага раёна, яна хворая на туберкулёз, мае хранічны алкагалізм і некалькі судзімасцяў.
У дзень затрымання 19 верасня 2021 года яна ехала ў інфекцыйную бальніцу, каб лячыцца ад туберкулёзу. На чыгуначным вакзале ў Маладзечне жанчына сядзела на лаўцы і ўжывала алкаголь, калі да яе падышлі супрацоўнікі міліцыі. Пры іх яна пачала крычаць, што Лукашэнка "казёл, плаціць сваім міліцыянтам, якія нічога не робяць". Гэта запісалі прыборы відэафіксацыі, якімі карыстаюцца супрацоўнікі міліцыі.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.