Людміла — актывістка Партыі БНФ, у мінулым кандыдатка ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
У пачатку сакавіка 2022 года яна накіравала на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі ліст-пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны і запатрабавала вывесці з тэрыторыі краіны расійскія войскі. Потым Людмілу абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі праз слова «узурпатар» у лісце, які яна адправіла ў Следчы камітэт. 22 сакавіка яе затрымлівалі, 4 красавіка ў яе дома прайшоў ператрус, і неўзабаве яе змясцілі ў СІЗА.
У чэрвені 2022 года Людмілу прызналі вінаватай па крымінальнай справе аб абразе Лукашэнкі, прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Вызвалена ў жніўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.





















