Затрымана разам з мужам па справе дыверсіі ў Мачулішчах.
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю аб тым, што 3 сакавіка супрацоўнікамі КДБ па справе дыверсіі ў Мачулішчах быў затрыманы Максім Лапацін. Мужчыну трымаюць у СІЗА КДБ. Пра Лапаціна ў сваім фільме па БТ узгадвалі прапагандысты.
23 сакавіка затрымалі і жонку Максіма - Людмілу Лапаціну. 12.06.2023 яе асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. Рашэнне суда невядома.
У мужа і жонкі двое непаўналетніх дзяцей.