13 верасня 2020 года, падчас «Маршу герояў», у Брэсце адбылася акцыя пратэсту: людзі спявалі і вадзілі карагоды на скрыжаванні, пакуль іх не разагналі вадамётам. Узбуджаную пасля яе крымінальную справу назвалі «справай карагодаў», да траўня 2022 года па ёй асудзілі больш за сто чалавек.
Акрамя ўдзелу ў акцыі, Людмілу абвінавацілі ў тым, што ў Telegram яна пакінула абразлівы каментар пра генерал-маёра Вадзіма Дзенісенку. Менавіта ён у жніўні 2020 года загадаў ужыць у Брэсце армейскія падраздзяленні супраць пратэстоўцаў.
У траўні 2022 года Людмілу прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «Абраза прадстаўніка ўлады», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У лютым 2025 года суд разглядаў пытанне аб замене ёй «хіміі» больш строгім пакараннем. Вынік пасяджэння невядомы.
Меркавана, яна была вызвалена увесну 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.







