Грамадзянка Украіны з Чарнігава. Часам ездзіла ў Беларусь, у выніку была затрымана. У Наталлі два сыны, момант затрымання малодшаму было 2.5 месяцы. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. 12.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Увечары 28 чэрвеня 2024 года з'явілася раптоўная інфармацыя аб вызваленні з беларускіх калоній пяці палітвязняў. Украінскія ўлады дабіліся вызвалення сваіх грамадзян па абмене як палонных. Так на волі аказаліся Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава, а таксама фігурант "справы ў Мачулішчах" Мікалай Швец. Умовы абмену не паведамляюцца. Адзначаецца, што ўдзел у вызваленні прыняў Ватыкан. Вызваленых палітвязняў даставілі ва Украіну 28 чэрвеня - у СМІ з'явілася іх фота з аэрапорта "Жуляны".

















