Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія

Лаліта Сяргееўна Козырава

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Па матэрыялах абвінавачання Лаліта 9 жніўня 2020 года далучыўшыся да натоўпу людзей, выйшла на праезную частку аўтамабільнай дарогі, пляскала ў далоні, гучна крычала, выкрыквала розныя лозунгі, адмаўлялася ад выканання патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі.

У судзе Козырава патлумачыла, што лозунгаў не выкрыквала, у счэпку не ўставала, у адносінах да супрацоўнікаў міліцыі фізічнай сілы не ўжывала, ніякіх прадметаў у іх не кідала. Калі супрацоўнікі міліцыі сталі набліжацца да натоўпу і выцясняць грамадзян з праезнай часткі пайшла дадому.

Згодна з пратаколам агляду прадметаў ад 25 красавіка 2023 года, была агледжана і зафіксаваны характарыстыкі кашулі, канфіскаванай у Козыравай. Пры аглядзе кашулі і супастаўленні яе з відэафайламі камераў відэаназірання ўстаноўлена, што менавіта ў ёй яна была ў той вечар на акцыі пратэсту.

Прысуды

Вырак суда 21.06.2023

1,5 гады абмежавання волі без накіравання.

Лаліта Сяргееўна Козырава
Родны горад:
Жлобін
Дзень нараджэння:
17.02.2002
Артыкулы:
Адзнакі: