З 2020 года займалася праваабарончай дзейнасцю, дапамагала беларусам, якія трапілі пад рэпрэсіі з боку рэжыму, палітычны пераслед. Удзельнічала і арганізоўвала гуманітарныя праекты, накіраваныя на падтрыманне і дапамогу сем'яў палітвязняў, саміх зняволеных і тых, хто ўжо выйшаў на волю.
Шмат гадоў пражывае за мяжою.
