Лілія — член прэзідыума Каардынацыйнага савета, вядомы юрыст і міжнародны медыятар, партнёр і дырэктар юрыдычнай кампаніі "Уласава, Міхель і партнёры" — была затрыманая 31 жніўня 2020 года супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па абвінавачанні ў «ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры» і змешчаная ў СІЗА.
19 кастрычніка 2020 года Ліліі змянілі меру стрымання і змясцілі пад хатні арышт.
23 кастрычніка 2020 года хатні арышт быў адменены.

