Лідзія была затрымана ў студзені 2022 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх", і ўзята пад варту ў СІЗА да суда.
У красавіку 2022 года яе асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту — "Маршы за свабоду", які прайшоў 16 жніўня 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Лідзія пакінула Беларусь да пачатку адбыцця пакарання.
У кастрычніку 2024 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі з адбываннем пакарання ў калоніі.



