Леанід, актывіст кампаніі «Гавары праўду» і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з Мікашэвічаў, неаднаразова пераследаваўся за сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. У сакавіку 2021 года стала вядома , што на Леаніда заведзена справа "за распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці".
У апошні час Леанід Дубаносаў быў на заробках у Польшчы. Ён ведаў, што супраць яго ўзбуджана крымінальная справа, да яе дадому прыходзілі супрацоўнікі з ператрусам. Сваякі Леаніда Дубаносава ўдакладнілі, што зараз ён на волі.
