Упершыню Ларыса была затрымана 27 верасня 2020 года і асуджана па адміністрацыйным артыкуле. Пасля суда ў яе адбыўся прыступ, і яе змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу. Ларыса пакутуе дэпрэсіўна-трывожным засмучэннем з сіндромам клаўстрафобіі.
6 жніўня 2021 года сілавікі прыйшлі да яе на працу, правялі ператрус і пасля допыту змясцілі ў ІЧУ на трое сутак. Пасля заканчэння гэтага тэрміну ёй прад'явілі абвінавачанне па артыкуле аб гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў АУС — за ўдзел у нядзельным маршы 27 верасня 2020 года ў Гомелі, падчас якога сілавікі ўжывалі слёзатачывы газ і святлошумавыя гранаты. Па версіі абвінавачання, Ларыса «грубай фізічнай сілай узяла сілавіка за руку, ссунула яго з месца і тым самым перашкодзіла яго працы».
У снежні 2021 года Ларыса была прызнана вінаватай і прыгаворана да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.


















