Беларускі журналіст, радыё- і тэлевядучы, шоумен і блогер. Былы дырэктар футбольнага клуба "БАТЭ". Атрымаў шырокую вядомасць як прадзюсер і вядучы папулярнага ранішняга шоу "Раніца ў вялікім горадзе" на радыёстанцыі "Юністар", дзе ён і атрымаў свой творчы псеўданім "Каверын".
Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года Канстанцін Каверын публічна выказваў сімпатыі да кандыдата Віктара Бабарыкі і жорстка крытыкаваў уладу за затрыманне блогера Сяргея Ціханоўскага, назваўшы дзеянні дзяржавы бездапаможнымі. Пасля выбараў у жніўні 2020 года ён негатыўна выказваўся аб гвалце з боку сілавых структур. З-за грамадзянскай пазіцыі вядучага ў сакавіку 2021 года кіраўніцтва БАТЭ аб'явіла аб спыненні супрацоўніцтва з ім. Сам Канстанцін назваў гэтае звальненне "хваравітым і непрыгожым".
Летам 2022 года разам з сям'ёй вядучы выехаў у Польшчу. Апынуўшыся на эміграцыі, Кастусь перагледзеў сваё стаўленне да нацыянальнай ідэнтычнасці і пачаў актыўна карыстацца беларускай мовай падчас інтэрв'ю і публічных выступаў.
У эміграцыі К. Каверын разам з Людмілай Міласлаўскай (Лабінскай) стварыў папулярнае ютуб-шоу «Звычайная раніца». У жніўні 2024 года новай сувядучай стала гендэрная актывістка і пісьменніца Марына Мянтусава . Вясной 2025 года вядучыя таксама запусцілі праект "Звычайны вечар".
У красавіку 2025 года Канстанцін Місуна быў унесены ў базу вышуку РБ і РФ разам з сотнямі іншых беларускіх актывістаў, журналістаў і дзеячаў культуры.
06.10.2026 года інстаграм-акаўнт Канстанціна Каверына таксама прызналі «экстрэмісцкім» у РБ.
