Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал "Кніга ДУ "База"" апублікаваў відэа з затрыманымі за ўдзел у пратэстах братамі. На відэа абодва беларусы расказалі, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. «У сацыяльных сетках браты былі падпісаныя як Кастусь Кавалеўскі і Арцемій Чоп. Першы затрыманы расказаў, што знаходзіўся на праспекце Пераможцаў і стаяў на праезнай частцы, скандуючы лозунгі. Другі беларус адказаў, што быў падпісаны на тэлеграм-каналы Nexta Life і "Матолька, дапамажы". Убачыўшы заклікі ў «экстрэмісцкім» канале, выйшаў на акцыю пратэсту.
У якім статусе знаходзяцца затрыманыя і па якім артыкуле іх абвінавачваюць - невядома.
