Канстанцін у 1990 скончыў факультэт аўтаматызаваных сістэм кіравання Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча (МВІЗРУ СПА, цяпер — Ваенная акадэмія).
З 1990 па 1993 ён служыў у вайсковай часці 06534 у 219-м зенітна-ракетным палку войскаў супрацьпаветранай абароны, які размяшчаўся ў пасёлку Першамайскае ў Выбаргскім раёне Ленінградскай вобласці.
Потым мужчына перайшоў у цывільны сектар. Пасля наёмнай працы Кастусь амаль дзесяць гадоў, з 2005 па 2014 год, узначальваў менскую кампанію «ДнепрСталь».
З траўня 2018 года Харытоненка стаў сузаснавальнікам і кіраўніком польскай кампаніі Geowine sp. z oo, якая базуецца ў Варшаве і займаецца імпартам грузінскіх вінаў у Польшчу.

