Кірыл з дзяцінства жыў з інваліднасцю, а ў 18 гадоў адмовіўся ад яе афармлення, каб працаваць і вучыцца. У лютым 2022 года яго затрымалі па крымінальнай справе аб удзеле ў пратэстах, якія адбыліся ў 2020 годзе ў Мінску, і да суда ўтрымлівалі ў СІЗА.
У траўні 2022 года Кірыла прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у пратэстах, прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.


