Карына любіць падарожжы, фатаграфію і ручную творчасць; пяць гадоў таму яна стварыла развіваючыя карткі для дзяцей. З 2017 года працавала на «Пеленгу», апошнія гады — кантралёрам аптычных дэталяў 5 разраду ў бюро тэхнічнага кантролю, займалася праверкай якасці аптычных вырабаў.
Дакладная дата затрымання невядомая; апошняя актыўнасць у сацсетках зафіксаваная прыкладна ў ліпені 2024 года, калі праводзіліся масавыя праверкі супрацоўнікаў «Пеленга» у рамках расследавання «Белпола»: іх вадзілі на паліграф, некаторых звальнялі, аб узбуджэнні крымінальных справаў тады інфармацыі не было.
У лютым 2025 года Карыну прызналі вінаватай па артыкуле «заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду Беларусі» і прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.


















