Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы адзінства шостага верасня 2020 года ў Мінску і выхадзе на праезную частку. Яе апазналі па фатаграфіях і відэа іншага ўдзельніка акцыі Ульданава, які выгрузіў іх з тэлефона на жорсткі дыск. Жанна поўнасцю прызнала сваю віну.
З 25 студзеня па 1 лютага 2024 года жанчына знаходзілася пад вартай. Пазней да суда - пад закладам памерам 12 000 рублёў.
Жанна Дудзінская мае сярэдне-спецыяльную адукацыю і працуе медсястрой у прыватным прадпрыемстве "Гематэст".