Івар утрымліваўся з 25 красавіка пад вартай. Яго абвінавацілі ў тым, што Івар 28 жніўня 2020 года ў стане алкагольнага ап'янення пакінуў на думку суда абразлівы каментар у "Аднакласніках" пад фатаграфіяй намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні. Мужчына поўнасцю прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
Таксама з Івара спагналі грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў.
Івару Ланге абралі меру ўтрымання заключэнне пад варту.
Вызвалены па заканчэнні тэрміна пакарання.
