Івана затрымалі 30 сакавіка 2022 года. Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджалі, што падставай сталі падзеі жніўня 2020 года, аднак у ягоным тэлефоне сілавікі выявілі здымкі вайсковай тэхнікі. Гэтыя фатаграфіі ён апублікаваў у тэлеграм-канале «Калинковичи для жизни» 23 лютага, за дзень да пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.
У кастрычніку 2022 года Івана прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі. Тэрмін пакарання невядомы.


