Затрыманы разам з іншымі маладымі людзьмі ў Баранавічах (напрыканцы снежня 2023 года).
А прэс-служба суда паведаміла пра прысуд (не называючы імён, але пад абставіны падыходзяць пад дадзеную групу людзей). Пра сутнасць абвінавачанняў сказана коратка: знаходзіліся на праезнай частцы ў Баранавічах, выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі бел-чырвона-белыя сцягі, "наўмысна перашкаджалі руху транспарту і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый" . Нават не пазначана дакладная дата, калі праходзілі пратэсты, проста называецца “жнівень 2020 года”.
Такім чынам, у 2024 годзе вынеслі прысуды ўжо 25 жыхарам Баранавічаў за пратэсты жніўня 2020 года. Усім прысудзілі калонію на тэрмін ад 1 да 3 гадоў (адзінае выключэнне - жанчыне з дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў прысудзілі калонію з адтэрміноўкай выканання пакарання).
Па падліках павінен быў выйсці на волю 27 кастрычніка 2025 г.





