Былыя палітзняволеныяХатняя хімія

Ірына Вячаславаўна Левіна

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў1Дадаць ліст у банк

Затрыманне Ірыны адбылося 25 чэрвеня 2025 года. На выхадзе з анкадыспансера да жанчыны выскачылі некалькі чалавек у поўнай экіпіроўцы і з дубінкамі і схапіўшы, змясцілі ў свой мікрааўтобус. Гэта адбывалася на вачах пацыентаў і медперсаналу, які працуе ў анкадыспансеры.

Ірына мае складаную форму лімфомы і ў цяперашні час праходзіла хіміятэрапію. Адсутнасць належнага лячэння можа прывесці ў тым ліку і да смерці пацыенткі. Ірыну Левіну карнікі затрымалі ў сувязі з нейкай палітычна матываванай справай. Хутчэй за ўсё, затрыманне выконвалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Сутнасць абвінавачанняў пакуль невядомая.

Утрымлівалася ў СІЗА №3 . Па стане на жнівень 2025 г. Ірыне змянілі меру стрымання, і яна не ў следчым ізалятары .

Прысуды

Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання, 500 базавых велічынь штрафу.
Ірына Вячаславаўна Левіна
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Справа «Гаюна»
Родны горад:
Мазыр
Дзень нараджэння:
25.06.1987
Колькасць дзяцей:
4
Знаходзілася ў:
СІЗА-3, Гомель, вул. Кніжная 1А, 246003
Праблемы са здароўем:
Анкалогія
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Бацькі непаўнагадовых
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2025
  2. 25.06.2025

    Перавод

    СІЗА-3 — У зняволенні

  3. ~04.08.2025

    Змяненне статусу

    Падпіска пра нявыезд

  4. 2026
  5. ~24.02.2026

    Вырак суда дата невядомая

    невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання, 500 базавых велічынь штрафу, Гомельскі абласны суд

  6. ~24.02.2026

    Змяненне статусу

    Хатняя хімія