Жонка палітвязня Паўла Нядбайлы. Вядома, што ў студзені 2024 года Ірыну Недбайлу ўжо рэпрэсавалі ў адміністрацыйным парадку па так званым “дэкрэце” Лукашэнкі № 7 “Аб замежнай дапамозе”. Магчыма, Ірына атрымлівала дапамогу ад фондаў салідарнасці беларусаў, каб дасылаць зняволенаму мужу перадачы і пасылкі ў вязніцу.
Не выключана і тое, што восенню Ірыну Недбайлу рэпрэсавалі ў гучнай справе маніторынгавага канала "Беларускі Гаюн".
