Ірына скончыла МДЛУ, выкладала французскую мову ў гімназіі і кіравала ўласным турыстычным агенцтвам.
27 лютага 2022 года, у дзень рэферэндуму, Ірыну затрымалі ў Мінску. Суд прызначыў ёй адміністрацыйны арышт, а потым ёй прад'явілі абвінавачанне па крымінальнай справе і перавялі з ізалятара на Акрэсціна ў СІЗА.
У чэрвені 2022 года Ірыну прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пазней Ірына пакінула Беларусь.
У студзені 2025 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні ўзмацнення віду пакарання.




