Ірына больш за 15 гадоў працавала ў АТ "Пеленг" — найбуйнейшым праектна-канструктарскім прадпрыемстве оптыка-электроннай прамысловасці. У апошні час яна займала пасаду інжынера-канструктара 1-й катэгорыі ў навукова-канструктарскім аддзеле СКС, у сектары забеспячэння вытворчых сістэм.
Верагодна, Ірына была затрымана ў рамках рэйду на прадпрыемства, які пачаўся летам 2024 года. У сакавіку 2025 года яе асудзілі за "заклікі да санкцый" і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.


















