Ірына, галоўны рэдактар і дырэктар агенцтва "БелаПАН", была затрымана 18 жніўня 2021 года пасля ператрусаў у яе доме і рэдакцыі агенцтва, а таксама допыту. Першапачаткова яе змясцілі пад варту на 72 гадзіны ў рамках крымінальнай справы па артыкуле "арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх", аднак на волю яна не выйшла і праз 10 сутак была пераведзена ў СІЗА. Пазней абвінавачанне было зменена на ўхіленне ад выплаты падаткаў.
У лістападзе 2021 года стала вядома, што Ірыне таксама прад'явілі абвінавачанне ў "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання". У кастрычніку 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкуле "удзел у экстрэмісцкім фарміраванні", прыгаварылі да пазбаўлення волі і забаранілі займаць пэўныя пасады тэрмінам на пяць гадоў.
Ірына была вызвалена ў снежні 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.






















