Ірына родам з Мсціслаўля ў Магілёўскай вобласці, аднак значную частку жыцця правяла ў Маскве. У 2011 годзе яна скончыла гуманітарны факультэт Маскоўскай фінансава-юрыдычнай акадэміі (МФЮА) па спецыяльнасці "рэклама".
Доўгі час Ірына працуе кантэнт-мэнэджэрам, рэдактарам і спецыялістам па маніторынгу СМІ. Яна займалася напаўненнем сайтаў, стварэннем фота- і відэаархіваў, а таксама аналітыкай сацыяльных сетак.
Ірына пісала ў сацсетках, што жыла ў прыватным доме ў Падмаскоўі, працавала дома і перыядычна ездзіла ў Беларусь да бацькоў. Яе затрымалі , як мяркуецца, падчас адной з паездак у Беларусь.
