Ірыну затрымалі ў лістападзе 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзялі пад варту ў СІЗА.
У сакавіку 2022 года яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая прайшла 20 верасня 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.


