Ірыне Пагадаевай 54 гады. Яна з Брэста. Працавала ў мясцовай бібліятэцы бібліёграфам. Мяркуючы па сацсетках, у яе двое дзяцей.
У канцы студзеня 2024 года, калі яе судзілі за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". У канцы 2023-га яе ўключылі ў склад "экстрэмісцкага фарміравання". Такім прызналі фэйсбук-супольнасць «Лісты салідарнасці Беларусь 2020», у якой людзі абменьваліся лістамі ад палітвязняў, а таксама абмяркоўвалі дапамогу зняволеным.
Усяго па справе фігуруюць больш за трыццаць эпізодаў, калі жанчына адпраўляла грошы палітвязням у СІЗА Мінска, Гомеля і іншых гарадоў краіны. Галоўным чынам, гаворка ідзе аб сумах у 4-5 рублёў. Усяго за няпоўныя паўтара года (са жніўня 2021-га па снежань 2022-га) Ірына адправіла 188 рублёў. Гэтага аказалася дастаткова для ўзбуджэння крымінальнай справы і затрымання ў маі 2024 года.



















