Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія

Ірына Аляксандраўна Андрос

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Ірына родам яна з Пінска. Яе профільная навуковая тэма - сацыялогія прадпрымальніцтва.

У 2003-м абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму "Сацыякультурныя фактары фарміравання прадпрымальніцтва ў эканоміцы Рэспублікі Беларусь". З 2003-га па 2006-ы была дацэнтам кафедры ўпраўлення Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва. Выкладала ў БДУ.

З 2010 па 2011 гады Андрас вяла аўтарскую рубрыку "Прадпрымальніцтва" ў дзяржаўнай газеце "Рэспубліка". Выступала на шматлікіх канферэнцыях, у тым ліку за мяжой. З'яўляецца членам Еўрапейскай сацыялагічнай асацыяцыі.

Была дактарантам кафедры сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2021 годзе абараніла дысертацыю на тэму "Сацыяльна-эканамічная трансфармацыя прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь" і атрымала ступень доктара сацыялагічных навук.

Апошняе вядомае месца працы Андрас - вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра чалавечага развіцця Інстытута эканомікі Акадэміі навук. Яе публікацыі перапыніліся пасля 2024 года - верагодна, або ў канцы 2024-га або ў пачатку 2025-га даследчыцу затрымалі і звольнілі з працы.

Прысуды

Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання.
Ірына Аляксандраўна Андрос
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
07.01.1976
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Навукоўцы
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2025
  2. ~21.10.2025

    Вырак суда дата невядомая

    невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання, Мінскі абласны суд

  3. ~21.10.2025

    Змяненне статусу

    Хатняя хімія