У 2020-м жанчына арганізавала ў нафтаградзе рух "Дапамажы ўрачам Полацк/Наваполацк" (#byCovid19), які забяспечваў медыкаў абсталяваннем і экіпіроўкай.
У 2022-м жанчына ў падзяку ўрачам пасадзіла вярбовы сад у двары дома, дзе жывуць у асноўным медработнікі. Аб валанцёрскай актыўнасці Іны Коласавай рабілі рэпартажы многія мясцовыя дзяржСМІ - газета "Наваполацк сёння", тэлеканал "Звязда".
