Ілля быў затрыманы і асуджаны за нібыта ўдар па твары супрацоўніка АМАПа. 17 кастрычніка 2020 года студэнты сабраліся на марш, каб выказаць нязгоду з гвалтам пасля сфальсіфікаваных выбараў. У гэты дзень затрымалі дзясяткі людзей, у тым ліку студэнтаў БНТУ. Ілля спрабаваў уцячы ад АМАПу, але ўпаў і стукнуўся локцем. Супрацоўнік АМАПу заявіў, што студэнт ударыў яго каленам у твар падчас затрымання. "Гэта было ненаўмысна. Я ўцякаў, магчыма, проста выпадкова зачапіў вас. Я не адчуваў гэтага. Я проста ўцякаў і ўпаў", - казаў Ілля, калі яго прымусілі пракаментаваць "свой учынак" на відэа.
Па падліках праваабаронцаў, увосень 2022 года ён цалкам адбыў пакаранне.



