Ілля, студэнт Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, быў асуджаны за абразу Лукашэнкі. Яго прызналі вінаватым у тым, што 13 жніўня 2020 года ён расклеіў і раскідаў не менш за 17 улётак з выявай Лукашэнкі і надпісам, які, на думку следства, "прынізіў яго гонар і годнасць".
Ён быў вызвалены ў жніўні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


