36-гадовы малодшы сын легендарнага беларускага бізнэсмэна з вёскі Камарова Эдуарда Вайцяховіча, ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі і быў арыштаваны ГУБАЗікам прама на мяжы.
Ён спрабаваў уехаць у Беларусь 14 студзеня 2022 года, яго доўга не адпускалі беларускія памежнікі, а пасля прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа з Мінска і адвезлі ў ізалятар на Акрэсціна.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў пачатку кастрычніка 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.


