Ілля быў затрыманы ў траўні 2021 года па справе аб пратэстах у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года і асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках". Па версіі абвінавачання, ён спрабаваў зламаць дрэва і кінуў алюмініевы слоік з-пад энергетыка ў бок міліцыі. Сам Ілля прызнаў, што слоік мог даляцець, але ніхто з міліцыянтаў гэтага не пацвердзіў, і канкрэтны пацярпелы не быў названы.
Спроба пашкодзіць дрэва зафіксавана на відэа, аднак у судзе супрацоўнік "Зелянбуда" растлумачыў, што дрэва не пацярпела. Тым не менш арганізацыя прад'явіла пазоў на 117 рублёў.
Ілья быў вызвалены ў красавіку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.











