Ігар быў прызнаны вінаватым у жніўні 2021 года па артыкуле аб абразе Лукашэнкі. Па версіі абвінавачання, з кастрычніка 2020 года па лістапад 2021 года ён размяшчаў у чаце «Дапаможам Баранавічы» выявы Лукашэнкі ў зневажальным выглядзе і пакідаў абразлівыя каментары. Экспертыза прызнала гэтыя выказванні негатыўнай ацэнкай асобы.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

