27 жніўня 2020 года Ігара затрымалі падчас паслявыбарчых пратэстаў і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
Паводле версіі абвінавачання, восенню 2020 года, знаёмячыся ў судзе з матэрыяламі сваёй адміністрацыйнай справы, ён сфатаграфаваў паказанні ўчастковага міліцыянта, а потым адправіў ягоныя асабістыя даныя ў тэлеграм-бот канала «Чорная кніга Беларусі».
У сакавіку 2022 года Ігара прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай паводле артыкула «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных».
У жніўні 2022 года па іску міліцыянта Уладзіміра Мікалаевіча Шаўчэнкі суд спагнаў з яго 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, а таксама дзяржпошліну.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


