Ігар скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. У яго ёсць жонка і сын.
Працаваў у шэрагу кампаній у Мінску і Брэсце. Яго апошняя вядомая пасада - інжынер тэхнічнага агляду ў адной са сталічных кампаній.
З траўня 2022 года ён шукаў працу ў Літве - Вільні, Клайпедзе ці Каўнасе.
Сутнасць абвінавачанняў і дакладны прысуд невядомыя. Імя Ігара Бахаўчука з'явілася ў спісе "экстрэмістаў".
